Последние комментарии

Любяць фізіку нават лірыкі

  • : Function ereg() is deprecated in /var/www/t-av/data/www/talanty.dyatlovo.info/includes/file.inc on line 649.

...калі яе выкладае Міхаіл Іванавіч Халопік.

Настаўнікамі не становяцца, настаўнікам нараджаюцца. Сапраўдны настаўнік — настаўнік ад Бога. I мне пашанцавала, што менавіта такі прыроджаны настаўнік выкладае ў нашай гімназіі №1 г. Дзятлава, што я наведваю менавіта яго ўрокі фізікі. Гэта — Міхаіл Іванавіч Халопік.

Нядаўна прайшла яго творчая справаздача, на якой мне давялося прысутнічаць. Я зусім не чакала, што строгі, маўклівы, сціплы настаўнік такі рознабаковы і цікавы чалавек. Я даведалася шмат пра яго асабістае жыццё, пра дасягнутыя поспехі, пра методыку навучання дзяцей фізіцы, пра яго юнацкія захапленні і перамогі.

Міхаіл Іванавіч захапляўся тэхнікай і радыёэлектронікай з дзяцінства. Знаёмства з фізікай адбылося, дзякуючы ўрокам М. I. Мышко. Аднак самым любімым прадметам падчас вучобы ў школе была... хімія. А па біялогіі, прыгадаў Міхаіл Іванавіч, ён нават заняў другое месца ў раённай алімпіядзе. Сапраўды, таленавіты чалавек — таленавіты ў многім.
Сваю педагагічную працу Міхаіл Іванавіч Халопік пачаў у 1975 годзе. Пасля заканчэння Гродзенскага педінстытута вярнуўся на радзіму, на Дзятлаўшчыну. Ён — з вёскі Гута.

Амаль 30 гадоў Міхаіл Іванавіч быў кіраўніком радыётэхнічнага гуртка ў Дзятлаўскім доме дзіцячай творчасці. У 2006 годзе адзначаны граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь "За развіццё дзіцячай творчасці". Многія гурткоўцы з цеплынёй успамінаюць свайго кіраўніка, як таленавітага, улюбёнага ў сваю працу чалавека.
Думаю, і Міхаілу Іванавічу прыемна, што многія выпускнікі звязалі сваё жыццё з фізікай, радыётэхнікай. А тыя, хто яшчэ вучыцца, годна прадстаўляюць гімназію на раённых і абласных алімпіядах.

Найперш гэта — Сяргей Глубокі, які некалькі гадоў запар займае першыя месцы на раённай алімпіядзе. 3 абласных алімпіядаў Сяргей вяртаецца звычайна прызёрам, з дыпломамі і граматамі.

Выдатна ведае фізіку і вучаніца 8 "А" класа Насця Іода. У нашай гімназіі шмат здольных да фізікі дзяцей. I гэта, дзякуючы нашаму шаноўнаму настаўнiку.

Гонар і надзея Міхаіла Іванавіча — яго сын Іван. На цэнтралізаваным тэсціраванні па фізіцы і матэматыцы ён атрымаў па 100 балаў. Якому ж бацьку не радасна за такія поспехі сына. Ваня ўжо закончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыётэхнікі, працуе ў гэтай на-вучальнай установе праграмістам.

На сваіх уроках Міхаіл Іванавіч умее знайсці індывідуальны падыход да кожнага вучня, дакладна і зразумела растлумачыць матэрыял, распрацаваць і прапанаваць спецыяльныя заданні найбольш захопленым фізікай дзецям. Асабіста я — лірык, але фізіка мне падабаецца таксама. Як не любіць урокі сапраўднага прафесіянала, які ведае не толькі падручнік, а і пра многія апошнія дасягненні ў галіне фізікі, з якім цікава, не сумна на ўроках.

Ад яго вучняў, ад настаўнікаў, якія шчыра падтрымлівалі Міхаіла Іванавіча Халопіка падчас яго творчай педагагічнай справаздачы, варта пажадаць яму здароўя, такога ж творчага ўздыму і новых перамог.

Наталля СВІРЫДА, гімназія №1 г. Дзятлава.

* Книги огромный выбор!!!