Последние комментарии

Расціце, таленты!

  • : Function ereg() is deprecated in /var/www/t-av/data/www/talanty.dyatlovo.info/includes/file.inc on line 649.

На развіццё творчых здольнасцяў дзяцей скіравана работа Наваельнянскай дзіцячай школы мастацтваў. Навучэнцы, якія займаюцца тут, вучацца іграць на музычных інструментах, адкрываюць для сябе дзівосны свет мастацтва. Для некаторых установа з'яўляецца і першай прыступкай у будучай прафесіі. 3 2005 па 2009 год выпускнікі Наваельнянскай школы мастацтваў Д. Пішчык, К. Гародка, А. Ляпешка, А. Патыш, С. Якшук, Т. Аксёнава, А. Гранкоўская сталі навучэнцамі каледжаў і вучылішчаў мастацтва.

Вялікая заслуга ў гэтым выкладчыкаў, якія з імі працавалі — Ю. М. Жданюк, Т. В. Шмыгіна, Г. М. Сёмуха, Т. Э. Шэнаева, Н. I. Жданюк, Л. У. Трафімчык.
Сёлета ў Наваельнянскай дзіцячай школе мастацтваў — 37 выпускнікоў. Чацвёра з іх вырашылі звязаць свой далейшы лёс менавіта з мастацтвам.

Займацца ў школе мастацтваў нялёгка. Настойлівасці, цярпення патрабуюць вывучання тэорыі і практыкі, шматлікія рэпетыцыі. А яшчэ дзеці ўдзельнічаюць у конкурсах. Падчас іх навучэнцы Наваельнянскай дзіцячай школы мастацтваў паказваюць добрую падрыхтоўку.

Сёлета на адборачным туры рэспубліканскага конкурсу імя І.Жыновіча у намінацыі "Домра" дыпломам была адзначана Аліна Буй (выкладчык Г. М. Сёмуха). Дзяўчынка прадстаўляла Гродзенскую вобласць (у сярэдняй групе) у фінале конкурсу, які праходзіў у Магілёве, была адзначана граматай.

Аліна стала першай па класу домры ў намінацыі "Народныя струнныя інструменты" у абласным конкурсе імя Горскага, які праходзіў у Лідзе. Другое месца заняла яшчэ адна вучаніца Г. М. Сёмухі — Алена Дзянішчык. Па выніках конкурсу граматамі былі адзначаны Кацярына Кароль (выкладчык Т. В. Шмыгіна), Вольга Сідорчык (выкладчык Л. I. Дзехцерава).

Паспяховае выступленне Ілоны Грынцэвіч на дзіцячым музычным фестывалі "Вясновыя сустрэчы-2009" адзначана граматай (яе выкладчык Н. I. Жданюк).
Дзіяна Гарановіч (выкладчык А. Д. Гайдук) заняла першае месца ў сёлетнім раённым конкурсе плакатаў, прымеркаваным да Міжнароднага дня барацьбы са СНІДам. Гэтыя дасягненні - сумесная заслуга дзяцей, іх выкладчыкаў, а таксама бацькоў.

— За разуменне, цярпенне, тую падтрымку, якая аказваецца дзецям, дзякую іх бацькам, — гаворыць С. Я. Вырко, дырэктар Наваельнянскай дзіцячай школы мастацтваў.— Іх дапамога, цеснае супрацоўніцтва з педагогамі школы дае магчымасць працаваць яшчэ больш плённа, развіваць здольнасці дзяцей. Асаблівая ўдзячнасць бацькам нашых сёлетніх канкурсантаў: Аляксандру Сяргеевічу і Іне Віктараўне Грынцэвічам, Святлане Iванаўне і Аляксандру Аркадзьевічу Дзянішчыкам, Ігару Леанідавічу і Ларысе Мікалаеўне Буй.

А. ДУБРОЎСКАЯ.“Перамога”