Последние комментарии
- Не так хорошо с
9 лет 23 недели назад - Кто даёт - не
9 лет 23 недели назад - Кто взобрался
9 лет 23 недели назад - Cпасибо за
9 лет 24 недели назад - Мой с каждым
9 лет 42 недели назад - Новые поводы
9 лет 43 недели назад - МАЛАЙЧЫНА!
9 лет 47 недель назад - Весна-ленивица
9 лет 49 недель назад - Опять
9 лет 49 недель назад - Весна уже
9 лет 49 недель назад
Каханню ўсе ўзросты
чт., 26/02/2009 - 17:44 — Косенкова Ирина
Ля люстэрка дзед Сямен
Тупацеў заўзята.
Хваляваўся вельмі ен,
Бо збіраўся ў сваты.
Свае вусы падкруціў,
Падміргнуў люстэрку,
У кішэню палажыў
Смачную цукерку.
Натапырыў галіфе
І пачысціў боты.
Быў ен трошкі пад шафе
З гэтае турботы.
З-пад фуражкі чуб дастаў
І наставіў хвацка,
Потым хуценька схаваў,
Бо будуць смяяцца.
А суседка ўжо стаіць,
“Жаніха” пільнуе,
Злосна так яму крычыць.
Не інакш, раўнуе.
“Гляньце, людцы, як бяжыць
да сваей кабеты!
Ад жадання аж дрыжыць
Закаханец гэты!
Не баліць яму спіна
І не круціць ногі!”
“Тьфу, старая качарга,
Адыдзі з дарогі!”
У вусы смяецца дзед,
Марыць пра спатканне.
Хоча крыкнуць на ўвесь свет
Пра свае каханне!
<…>
- Произведения пользователя Косенкова Ирина
- Войдите или зарегистрируйтесь, чтобы получить возможность отправлять комментарии