Последние комментарии
- Не так хорошо с
9 лет 23 недели назад - Кто даёт - не
9 лет 23 недели назад - Кто взобрался
9 лет 24 недели назад - Cпасибо за
9 лет 25 недель назад - Мой с каждым
9 лет 43 недели назад - Новые поводы
9 лет 43 недели назад - МАЛАЙЧЫНА!
9 лет 47 недель назад - Весна-ленивица
9 лет 49 недель назад - Опять
9 лет 49 недель назад - Весна уже
9 лет 50 недель назад
Рэўнасць
Стромкую бярозу зачапае вецер,
Для яго-каханую,лепшую ў свеце,
Толькі прыгажуню гэта не кранае,
Дуба кучаравага горача кахае.
Запляла ў галіны промні-таямніцы,
Белы твар абмыла ў вадзе крыніцы.
Дуб залюбаваўся цесна прытуліўся,
У абдымках страсных пра ўсё забыўся.
А за імі сочыць вецер нешчаслівы.
Стаў зусім шалёны і такі раўнівы!
Цяжкім сном начамі закрывае вочы,
Моцна стогне сэрца,забываць не хоча,
Што яго бярозку зараз дуб мілуе,
Палка абдымае,лашчыць і цалуе.
Закрычаў,заплакаў,паляцеў у поле,
Усю сваю макроту выпусціў на волю.
Раскідаў каменне,завіхурыў лісце
І знайшоў,няшчасны для пакуты выйсце-
Наляцеў на дуба-розум памуціўся!
І асілак мёртвы долу паваліўся.
…Веснавое сонца ласкава прыгрэла.
Сэрца для кахання назаўжды змярцвела.
Толькі па бяросце ўсё сцякаюць слёзы.
Не кранае вецер чорнае бярозы.
16.11.2008г
- Произведения пользователя Косенкова Ирина
- Войдите или зарегистрируйтесь, чтобы получить возможность отправлять комментарии