Последние комментарии
- Не так хорошо с
9 лет 17 недель назад - Кто даёт - не
9 лет 17 недель назад - Кто взобрался
9 лет 17 недель назад - Cпасибо за
9 лет 18 недель назад - Мой с каждым
9 лет 36 недель назад - Новые поводы
9 лет 36 недель назад - МАЛАЙЧЫНА!
9 лет 41 неделя назад - Весна-ленивица
9 лет 43 недели назад - Опять
9 лет 43 недели назад - Весна уже
9 лет 43 недели назад
Не цалуй…
вс., 08/03/2009 - 14:26 — Косенкова Ирина
Не цалуй мае вусны халодным
Пацалункам, сцюдзены Мароз.
Тваё сэрца не стане лагодным.
Не прыму абяцанняў і слёз.
Сваё срэбра не кідай пад ногі.
Глянь,Завея раўнуе,злуе.
З ёю разам віхурце дарогі,
Для цябе ўсе песні яе.
У абдымках тваіх прачынацца
Не хачу на пярыне снягоў.
Усёроўна мне будуць здавацца
Водар кветак і пах мурагоў.
Выбачай, што цябе не кахаю-
Вобраз лета ў мроях маіх.
Толькі з ім пра ўсё забываю,
Як адзінае мы ўдваіх…
Не цалуй мае вусны халодным
Пацалункам, сцюдзёны Мароз…
28.02.2009г
- Произведения пользователя Косенкова Ирина
- Войдите или зарегистрируйтесь, чтобы получить возможность отправлять комментарии