Последние комментарии

Агеньчык

  • : Function ereg() is deprecated in /var/www/t-av/data/www/talanty.dyatlovo.info/includes/file.inc on line 649.

Да вёскі памяці сцяжынка
Мяне ў думках прывяла.
Яна празрыстаю слязінкай
На сэрца хворае лягла.

Так душу болем захіснула -
Зноў хата родная стаіць.
У вокны ўпотай зазірнула -
Святло, як некалі, гарыць.

Баюся рухацца, застыла,
Хачу імгненні затрымаць,
Каб часам роднае не змыла,
Каб з прошлым ніці не парваць.

Прывіды таюць, не паспела,
А столькі хочацца сказаць.
Цяплом сваім іх не сагрэла
І не змагла пацалаваць.

Мне нехта шэпча, мусіць вецер,
Што ў сэрцы не пануе час.
Агеньчык родны вечна свеціць,
Заўсёды ён чакае нас.

06.03.2009г