Последние комментарии

Роднае

  • : Function ereg() is deprecated in /var/www/t-av/data/www/talanty.dyatlovo.info/includes/file.inc on line 649.

Родная хата. У печы агенчык.
Весела дровы сухія трашчаць,
Льецца ў кубак малочны струменьчык –
Будзе бабуля мяне частаваць.

Аладкі духмяныя лягуць грудочкам,
Сподачак з медам чакае мяне.
Пад рушніком абразы ў куточку,
Сонечны зайчык дрыжыць на сцяне.

Дапытлівы позірк кідае світанак,
Грэе лагодна цабэрак з вады.
Коцік скруціўся ў абаронак,
Жоўтае вока шпіеніць за мной.

Светлыя вокны ў сад пазіраюць,
Фіранкаў карункі, як хвалі плывуць.
Вішні лісточкамі шыбы кранаюць.
Пчолы рупліва на кветках гудуць.

Сцізорыкам яблыню дзед ушчапляе,
Нешта пяшчотна мармыча пад нос,
З замілаваннем галінкі кранае,
Водар духмяны ляціць да нябес...

Роднае сэрцу, у думках жывое,
Вечны мой стрыжань, ахова мая,
Сілы вяртае гаючым напевам,
Памяці светлай крыніца твая.

<12.11.2008>