Последние комментарии
- Не так хорошо с
9 лет 23 недели назад - Кто даёт - не
9 лет 23 недели назад - Кто взобрался
9 лет 24 недели назад - Cпасибо за
9 лет 25 недель назад - Мой с каждым
9 лет 43 недели назад - Новые поводы
9 лет 43 недели назад - МАЛАЙЧЫНА!
9 лет 47 недель назад - Весна-ленивица
9 лет 49 недель назад - Опять
9 лет 49 недель назад - Весна уже
9 лет 50 недель назад
Як цудоўна жыць
вс., 08/03/2009 - 14:22 — Косенкова Ирина
Як хвалюецца сэрца вясною!
З капяжамі надзея звініць.
Што такое, скажыце, са мною ?!
Як цудоўна і радасна жыць!
Сонца ў госці да ўсіх завітала,
На сцяне,быццам зайчык,дрыжыць.
Небу палка вярба зашаптала,
Што цудоўна і радасна жыць!
Верабей сваёй шэрай дзяучыне
На увесь свет пра каханне крычыць.
Вецер кажа пяшчотна рабіне,
Як цудоўна і радасна жыць!
І люстырка мне хлусціць,няйначай,
Маладосць ў вачах аж гарыць!
Наваколле смяецца,не плача.
Як цудоўна і радасна жыць!
Я з вясною,сябры,вас вітаю,
І прашу ўсе крыўды забыць.
Шмат здароўя і шчасця жадаю,
Бо цудоўна і радасна жыць!
01.03.2009г
- Произведения пользователя Косенкова Ирина
- Войдите или зарегистрируйтесь, чтобы получить возможность отправлять комментарии