Последние комментарии

Бяссонніца

Бяссонніца

І зноў бяссонніца мая
Пакліча думкі ў карагоды .
Хоць не хачу, успомню я
Свае турботы і нягоды.

І зноў бяссонніца мая
Сяброўкай лепшай назавецца.
Хоць не хачу, даверу я
Ёй тое, што хавала сэрца.

Чаму зрабіла ты НЕ ТАК ?
Навошта крыўду не стрымала ?
А зарас паступіла б як ?-
Яна пытала і пытала.

Мне зноў спакоя не знайсці
Сярод такой бясконцай ночы.
Прашу, бяссонніца, пусці
Салодкі сон на мае вочы!

Але яна не хоча спаць.
Мяне ні кроплі не шкадуе.
Мы будзем доўга размаўляць.
І зноў да ранку не засну я…