Последние комментарии

Вечар у лесе

  • : Function ereg() is deprecated in /var/www/t-av/data/www/talanty.dyatlovo.info/includes/file.inc on line 649.

Стамілася сонца, за лесам прысела
I росныя кроплі злажыла ў траву;
Нядаўна на небе яно зіхацела,
А зараз на ўзгорак кладзе галаву.

Праменняў агонь у расе прытушыла,
Каб сон не трывожыць прыціхлай зямлі;
3 кустоў кучаравых падушку зрабіла —
I сонныя згадкі наўкол паплылі.

Гарэзлівы месяц з-за хмар выглядае;
Даўно натапырыў ён рожкі свае,
І зорку-нявесту за руку трымае,
I нават употай цалуе яе.

Тумана кісель у лагчыну паліўся,
Ад лёгкага ветру хінецца, дрыжыць;
За куст павучок незнарок зачапіўся,
Пагойдаўся крышку, маленькі, і спіць.

Пяе калыханку дрымота начная,
Таемныя чары на вочы кладзе;
Адно толькі філін маркотна ўздыхае,
Старому заснуць нешта ўсё не дае.

<…>