Последние комментарии

ШАЛ КАХАННЯ

Усхваляваная вершамі
Сяргея Ясеніна

Скучаравіць дрэвы вецер на узлеску,
Пацалуе сонца ломкую пралеску.
Я з табой да рання ў ночы заблукаю,
Як пайду дахаты нават не згадаю.

Ўжо не аглянуся крочу незваротна -
Абдымай, каханы, і цалуй пяшчотна.
Быць хачу шчаслівай і кахаць бязмежна,
Няхай неспатольнасць перакрэсліць межы.

Сябра-лес схавае ад людскога вока,
Завядзі мой любы ты мяне далека -
У віры пачуццяў знікну з галавою,
Будзь што будзе потым зараз ты са мною.

Можа зажуруся, буду плакаць ўпотай,
Можа тэта будзе але будзе потым
Зараз лашчыць дрэвы венер на узлеску
I цалуе сонца ломкую пралеску.