Последние комментарии

Незабудка

  • : Function ereg() is deprecated in /var/www/t-av/data/www/talanty.dyatlovo.info/includes/file.inc on line 649.

Роднаму куточку Беларусі —
вёсцы Сямёнавічы прысвячаю.

Бабуля калісьці мне казку казала:
На беразе рэчкі дзяўчына гуляла,
Саломаю сонца ў касе зіхацела,
Гарачае сэрца каханнем балела.

Хто плакаць прымусіў блакітныя вочы?
Хто ў душу прабраўся пад покрывам ночы:
Каханнем бязрадасным сэрца крануўся,
На горкія слёзы ў адказ усміхнуўся?

Сцюдзёнай вадзіцай хацела ўкрыцца,
3 рачулкай бядою сваёй падзяліцца.
Пяшчотна вярба яе стан абдымала,
У рэчку дзяўчыну вярба не пускала.
— Пастой! Пачакай! Ты жыццё сваё губіш!
А добрага хлопца яшчэ ты палюбіш.

I рэчка дзяўчыну прыняць не схацела —
Так радасна сонца ў ёй зіхацела —
Блакітнымі хвалямі косы абмыла
I ў кветку дзяўчыну ператварыла.

Каханнем бруіцца блакіт незабудкі,
Сціскае гарачае сэрца ён смуткам,
Змушае ў вочы дзяўчыны ўглядзецца;
I рэхам каханне яе адзавецца.

<…>