Без названия

Снова и снова голос зовет к себе вдаль.
Снова и снова я прячу за ширму свою печаль.
Медленной музыкой снова летит она, кружится.
Горечью, страстью полна Душа её мученица.

Нежной рукой прикасается странствие тяжкое.
И беззаботность её долго смотрит с опаскою.
Только попробуй сказать нечто больше не нужное..
Снова зажмурится..Снова забудется чуждое.

В небе парит одиночество прежнего лета..
Сколько еще нам осталось, чтобы дожить до рассвета?
Головы кружатся, словно пьяны от безумия..
И как вампиры-юнцы мы с жаждою ждем полнолуния.

Снова и снова голос зовет к себе вдаль.
Снова и снова я прячу за ширму свою печаль..
В медленном танце снова летит она, кружится
Хочется, верится ей, что желания сбудутся.:)

Я люблю жыць

Я люблю гэты сонечны ранак
І траву ў халоднай расе,
Калі неба абдыме світанак
І раскіне праменні ўсе.

Калі дождж цэлы дзень не сціхае,
Палівае заўзята зямлю.
Я далоні яму падстаўляю
І ваду жыватворную п’ю.

Калі белыя крылы завеі
Накрываюць палі чысцінёй,
Са мной побач заўсёды надзея,
Мы даўно неразлучныя з ёй.

Я люблю,калі ноч-чараўніца
Зарапад нечакана пачне,
Растварацца ў яе таямніцах
У цудоўным і казачным сне.

Я люблю,калі родныя людзі
Са мной побач па лёсу ідуць.
Шчасця лепшага болей не будзе,
Калі суму не будзе нічуць.

Я люблю гэты сонечны ранак…
Калі дождж цэлы дзень не сціхае…
Калі белыя крылы завеі…
Я люблю жыць!

Ефрасіння

Жанчына стомленна прысела.
Лучына тухне, ледзь гарыць.
Яна ўсё ж-такі паспела
Радзіме крыж свой падарыць.
Свой крыж нясла, свае нягоды,
Прасіла Бога за людзей.
І нават ворагі да згоды
Пры ёй імкнуліся скарэй.
Бы лёгкай птушкай узлятае
Царква-Спасіцель над зямлёй,
Званамі ў душу пранікае
І раствараецца ў ёй…

Ну чаму?

-Ну чаму ты мяне не цалуеш?-
Кпіла баба старому свайму,-
Не абдымеш мяне,не мілуеш,
Пра каханне не кажаш чаму?

Я, як сонца вясной у акенца,
На цябе, мой сівенькі, гляджу,
Цэлы дзень у прыгожай сукенцы
І ў хустачцы новай хаджу.

Ну чаго ты так цяжка ўздыхаеш?
Не пасварышся нават з табой.
Мо Ганэфу яшчэ ўсё кахаеш?!
То чаму ж не жаніўся на ёй?!

Ты паслухай,паслухай, што Метак,
Калі раніцай гоніць кароў,
Мне заўзята падміргвае гэтак!
Я так думаю- гэта любоў.

А Язэп,наш сусед,мяне ружай,
Прыгажуняй,сунічкай назваў.
-Быў жа п’яны Язэп гэты дужа!-
З абурэннем дзядуля сказаў,-

Ты ў новай сукенцы ўсё ходзіш,
Дзе ,скажы, на вячэру яда?!
Пра каханне размову заводзіш,
А ў гародзе стаіць лебяда!

-Ой ,раўнуеш,-старая смяецца,
Абдымае дзядулю свайго,-
Мой каханенькі,любае сэрца!
І цалуе,цалуе яго…

Віншаванне

Жанчынам,якія нарадзіліся восенню ,прысвячаю

Якая ружа чырванее!
Яна не вяне ,не старэе.
На зайздрасць восені самой
Заўсёды будзе маладой.
Няхай світанак сустракае,
Спакойна ноччу засынае,
Здароўя болей дорыць неба
І грошай будзе, колькі трэба.
Дай Божа дзецям добрай долі,
Не ведаць жах вайны ніколі.
Удачы ўсёй яе сям`і,
Каб мірна,шчасліва жылі.

Кружыць бусел

Роднай весцы Сямёнавічы прысвячаю

Кружыць,кружыць белы бусел
Ды над вёскаю маёй.
Ён дзяцей шукае мусіць
Разам з бусліхай сваёй.

У гняздзечку родным вецер
Стане плакаць, завываць.
-Дзе ж вы, родненькія дзеці?
Мы стаміліся чакаць.

Дзе ,крывінкі, паляцелі?
У які, скажыце,край?
Жыць у вёсцы не схацелі.
Тут так добра! Ці ж не рай?

І крынічанька бруіцца
З жыватворнаю вадой.
Ды не можам мы напіцца-
Парасло ўсё лебядой.

Кожнай хаткай вас чакае
Роднай вёскі цішыня.
Сад квітнеючы ўздыхае:
-Дзе ж бусліная сям`я?

Сцежка сціплая да вёскі
Так стараецца ,бяжыць!
На пагорачак бярозка
Ўглядаецца,стаіць…

Кружыць,кружыць белы бусел
Ды над вёскаю маёй.
Ён дзяцей шукае мусіць
Разам з бусліхай сваёй.

Вход в систему

Случайное фото

Сейчас на сайте

Сейчас на сайте 0 пользователей и 3 гостя.

Полезно знать

Иное