Вера-мацi

Моцна Душа балiць i тлее цела,
Сонныя промнi ранкам цалуюць цябе.
Колькi пяшчоты у добрых надзеях i веры!
Веры,якая нам сiлы дае кожны дзень.

Грому раскаты i сцiплыя вочы мацi,
Усё застаецца на доугую памяць у нас.
Толькi надзея мая цiха плача,
I не прачнецца ужо ранкам яна..

Мiлая постаць i птушкi крычаць недалёка.
Сонныя вочы, нiбы засталiся зноу спаць.
Толькi яна,так блiзка , i так далёка..
"Мацi",зноу хочацца ёй сказаць.

Сонечны ранак,нiбы нарадзiуся i змоук.
Жоутае лiсце хаваецца недзе за дрэвы.
Сонныя промнi,быццам гулялi усю ноч.
Толькi Яна -не здаецца, i назва ёй-Вера.

Паспрабуем...

Iзноў подых ветра, iзноў навальнiца
Iзноў я блукаю, насустрач бягу...
Глыкаю паветра,чакаю сустрэчы
I неба, як скронi я адчыню.

I жарам напоўню крывавае сэрца,
I думкi адпусцяць нiбы пагуляць.
Свабодна ляцiш, як патухлая зорка
Вось-вось да зямлi ўжо рукою падаць.

Шчаслiвай усмешкай напоўнiцца ранак
I вочы зaззяюць нiбы лiхтары.
I цемру закрыюць блакiтныя стаўнi
I дзякуй ты скажаш ад сцiплай душы.

I подыху ветра, i навальнiцы
Ты ўдзячнасць сваю без карысцi аддай.
I добрай усмешкай празрыстай крынiцы
Насустрач бяжы и спаткання чакай.

Табе ***

Давай паўзіраемся разам на зоркі,
Яны так таемна ў небе гараць.
Палынь пасылае нам водар свой горкі,
Ужо салаўі пачынаюць спяваць.

Зусім не патрэбныя нам з табой словы
У гэтым палоне чароўных начэй.
Кахання ўсім зразумелая мова:
Адно толькі рукі і позірк вачэй,

Усіх пацалункаў мядовых імгненні,
Дрыготкая музыка сэрцаў дваіх,
Усім навакольным жыццем захапленне,
Што зоркавым светам ахутала іх.

Я прашу

Я прашу цябе,Бог,адвярні
Ад маёй Беларусі пакуты,
Як дачушку ,яе прытулі,
Каб ад гора не стала сагнутай.

Я прашу,каб мой любы народ
Не гарэў у ваенным пажары,
А Чарнобыля лютасны год
Не забраў больш ніводнай ахвяры.

Няхай белыя пары буслоў
Прылятаюць у родныя вёскі,
І няхай кучаравяцца зноў
На грудочку сяброўкі-бярозкі.

Я прашу цябе,Бог ,назаўжды
Захавай для нашчадкаў крыніцы,
Каб празрыстай і чыстай вады
Нашы дзеці змаглі напіцца.

Я прашу цябе,Бог!

Масленіца!

Прыйшла Масленіца ў хату.
У горадзе натойп людзей.
Не знайсці тых, хто не рады
Сёння прынімаць гасцей.

Мы на плошчу зранку сходзім,
Паглядзім на прадстаўленне,
Гэй, глядзі, хто ў карагодзе:
“Стар и млад”, усім на здзіўленне!

Сёння свята! З нашых продкаў
Ужо спрадвек святкуюць так,
Што зіма ўходзіць прочкі,
Захапіўшы свой пасаг.

Мы Вясну вітаем шчыра!
Напяклі гару бліноў!
Мы святкуем усім мірам!
Добры дзень, Вясна! Здароў!

Вспоминая...

Вспоминаю тебя, когда снова дожди,
Когда снова метель, когда снова печаль.
Вспоминаю тебя, когда всё позади,
Когда ты впереди, лишь на шаг от меня.

Вспоминаю тебя, когда солнце резвится,
Когда снова роса серебрится в ночи.
Вспоминаю тебя, когда в небе клубится
Тонкой струйкой дымок, что остался один.

Вспоминаю тебя, когда лето в разгаре,
Когда снова весна к нам в окошко стучит.
Вспоминаю тебя, когда осень печалью
Проливает на листья свой осенний мотив.

Вспоминаю тебя, когда ночь на пороге,
Когда снова рассвет нагоняет тоску.
Вспоминаю тебя, когда босые ноги
По дороге идут, натыкаясь на мглу.

Вспоминаю тебя, когда ты далеко,
Когда я не могу руку вдаль протянуть.
Вспоминаю тебя, когда снова стекло
Пробегает по линиям тонким, как нить.

Вспоминая тебя, я молю о прощении,
Я прошу о терпении, о безгрешной любви.
Вспоминая тебя, я все жду сожаления,
Я все жду снисхождения и живу вопреки.

Вход в систему

Случайное фото

Сейчас на сайте

Сейчас на сайте 0 пользователей и 7 гостей.

Полезно знать

Иное