Хачу ўспомніць імя

Безымяннаму Салдату прысвячаю

Я даўно тут забіты ляжу,
У пакутах душа мая.
Я не дыхаю і не гляджу.
Хачу ўспомніць сваё імя.

Помню матухны постаць адну.
Ўся сагнутая, плечы дрыжаць.
Выпраўляе мяне на вайну.
Толькі плача, а хоча крычаць.

Помню я скрозь пажарышчаў дым
Сонца ,быццам жыцця прамень.
Цяжка так паміраць маладым,
Калі зноў нараджаецца дзень!

Ўспамінаю апошні наш бой
І рамонкі … у алай крыві.
З нас ніхто не вярнуўся дамоў.
Ну а ты, мой нашчадак, жыві!

Я хачу, каб маё імя
Ты ў зорак, у ветра спытаў,
Каб ў міры жыла зямля
І каб я ў ей спакойна спаў.

15.09.2010г.

Закружыла завіруха

Закружыла завіруха,
Карагоды завяла.
Роі снежных белых мухаў
Над зямлёю растрасла.

Паміж соснаў і бярозаў
Толькі хустка мільгаціць.
Танчыць з ветрам і марозам,
З-пад абцасаў снег ляціць.

З ветрам – полечку–трасуху.
З падкідонам кракавяк.
Ну і дзеўка – завіруха!
Ўсе не стоміцца ніяк.

Быццам выбелены мелам
Да яе мароз ідзе.
У прыгожым вальсе белым
Прыгажуню ен вядзе.

Тая ўсе не разбярэцца,
Які лепшы ей жаніх.
Толькі таньчыць і смяецца.
Мусіць, здзекваецца з іх.

Закружыла завіруха, карагоды
завяла.
Роі снежных белых мухаў
Над зямлёю растрасла…

_________
Купить оптом открытки "С Новым годом"

Калыханка

Прысвячаю свайму любаму ўнуку Кірушы

Да мяне ты цягнеш ручкі,
Залаты анёлак мой.
Трэба спаць, мой любы ўнучак.
Сонца села за гарой.

Сон ідзе сцяжынкай гладкай
Калыханку запрашаць.
Месяц пухкаю аладкай
Будзе Ночку частаваць.

Люлі, люлі, мой маленькі,
Свае вочкі закрывай.
Заўтра дам цукерак жменьку,
Ну а зарас засынай.

Хай табе прысніцца казка,
Што нясе спакойны сон.
Спі, мой хлопчык, калі ласка
Хай табе спрыяе ён.

“Люлі, люлі”- цягне Ночка
Для маленькіх немаўлят,
А Дрымота склеіць вочкі,
Завядзе ў цудоўны сад.

Там ты будзеш весяліцца,
Феям песенькі спяваць.
Разам з добрай чараўніцай
Зоркі ў кошычак збіраць.

Усе знічкі на світанку
Зноў ў казку паляцяць.
Ну а зарас калыханку
Для цябе буду спяваць.

А можа ..

А можа не трэба цябе зноу чакаць..
Iзноу усмiхацца не трэба нам сёння..
I горыч, i соль у кiшэню хаваць
Мы будзем з нaдзеяй былога растання.

А можа не трэба зноу сонечным ранкам
Усмешку тваю недзе побач шукаць.
I дзесцi блукаць у хвiлiнах спаткання,
Каб зноу развiтання са смуткам чакаць.

А можа не трэба зноу сумныя вочы
Нiбыта скарбонак у цемры знaйсцi..
I полымя душ, як начная дрымота,
Хаваецца недзе..Ёсць Бог,Ён адзiн.

I вобраз яскравы у думках заусёды,
I сэрца у жалi трапечацца,кроу
Бяжыць на спатканне зноу,чыстая вера...
Мне Бог дапаможа,Ён побач са мной.

--------------------
Продвигайся с http://100cy.ru/!

Бедная Марина.

Солнце на пороге,
Ветер завывает
Бедная Марина
Руки согревает.

Жарко сердце бьется,
Слезы набежали..
Косы распустила
И опять в печали.

Косы распустила,
Как у солнца нити..
Только сердце бьется,
Как у малой птицы.

Бедная Марина,
Словно небе Зорька
Над землей восходит,
А в душе так горько.

Руки согревает
Горькими слезами..
Бедная Марина
С добрыми глазами.

Вход в систему

Случайное фото

Сейчас на сайте

Сейчас на сайте 0 пользователей и 5 гостей.

Полезно знать

Иное