Последние комментарии

За Январь, 2012

"Роднае" Ірыны Касянковай

Паэзія — асаблівы свет. У чым яго адметнасць? Як адлюстроўваецца ў ім жыццё, яго праблемы? Што з'яўляецца крыніцай паэтычнага натхнення? Гэтыя пытанні сталі тэмай размовы карэспандэнткі газеты з Ірынай Касянковай — жыхаркай Наваельні, педагогам пачатковых класаў, паэткай.

Умногіх вашых вершах, Ірына Анатольеўна, знаходзіць адлюстраванне тэма Радзімы. Раскажыце пра яе, свае карані.
— Мой тата — беларус, мама — украінка. У свой час, калі гэта было модна, яны ездзілі на цаліну, там і пазнаёміліся. Затым вярнуліся на радзіму таты — у вёску Сямёнавічы. На жаль, цяпер гэта ўжо выміраючая веска. Мне вельмі цяжка гэта бачыць, разумець, што хутка ад яе застанецца толькі назва. Гэта характэрна і для многіх вёсак Расіі, адкуль родам мой муж Герман Анатольевіч.