Последние комментарии

За Сентябрь, 2010

Хачу ўспомніць імя

Безымяннаму Салдату прысвячаю

Я даўно тут забіты ляжу,
У пакутах душа мая.
Я не дыхаю і не гляджу.
Хачу ўспомніць сваё імя.

Помню матухны постаць адну.
Ўся сагнутая, плечы дрыжаць.
Выпраўляе мяне на вайну.
Толькі плача, а хоча крычаць.

Помню я скрозь пажарышчаў дым
Сонца ,быццам жыцця прамень.
Цяжка так паміраць маладым,
Калі зноў нараджаецца дзень!

Ўспамінаю апошні наш бой
І рамонкі … у алай крыві.
З нас ніхто не вярнуўся дамоў.
Ну а ты, мой нашчадак, жыві!

Я хачу, каб маё імя
Ты ў зорак, у ветра спытаў,
Каб ў міры жыла зямля
І каб я ў ей спакойна спаў.

15.09.2010г.

Закружыла завіруха

Закружыла завіруха,
Карагоды завяла.
Роі снежных белых мухаў
Над зямлёю растрасла.

Паміж соснаў і бярозаў
Толькі хустка мільгаціць.
Танчыць з ветрам і марозам,
З-пад абцасаў снег ляціць.

З ветрам – полечку–трасуху.
З падкідонам кракавяк.
Ну і дзеўка – завіруха!
Ўсе не стоміцца ніяк.

Быццам выбелены мелам
Да яе мароз ідзе.
У прыгожым вальсе белым
Прыгажуню ен вядзе.

Тая ўсе не разбярэцца,
Які лепшы ей жаніх.
Толькі таньчыць і смяецца.
Мусіць, здзекваецца з іх.

Закружыла завіруха, карагоды
завяла.
Роі снежных белых мухаў
Над зямлёю растрасла…

_________
Купить оптом открытки "С Новым годом"