Последние комментарии

За Январь, 2010

  • : Function ereg() is deprecated in /var/www/t-av/data/www/talanty.dyatlovo.info/includes/file.inc on line 649.

Апошні лісток

На галінцы вісіць
Пажаўцелы лісток,
Сірацінка дрыжыць
І ад вільгаці змок.

Ён не хоча ляцець
У апошні палёт.
“Ах,каб хто мог сагрэць!”-
Шле пранізлы зварот

Шэрым хмарам нябёс
І халодным вятрам,
Праз адчаянне слёз,
Прама ў восені храм.

Ён бы стаў зімаваць,
А галінцы сваёй
Не мяшаў засынаць,
Сам драмаў бы на ёй.

Як абудзіць вясну
Усіх птушак прывет,
Ён прачнецца ад сну,
Стрэне сонечны свет.

На галінцы вісіць
Пажаўцелы лісток,
Сірацінка дрыжыць
І ад вільгаці змок…

Не вечар – ранак

Аб чым завея мне скуголіць?
Як быццам хто яе няволіць,
У сэрцы смутак прарастае,
А душу ветруга хістае.

Прэч ад мяне сумненняў цені,
Самотных дымак летуценні.
Не буду слухаць спеў маркоты,
Забуду ўсе свае турботы.

Дрымота вочы ўжо кранае,
А сон аповед пачынае.
Не вечар-ранак разумнейшы,
Хоць той усёж-такі старэйшы.

Устану заўтра на світанку
І ўсміхнуся небу,ранку
З падзякай матухне –прыродзе,
Што кружыць ў снежным карагодзе.

Малітва маці

Гаравала матухна. Не прыйшлі з вайны,
Згінулі ,не вернуцца родныя сыны.
Сэрца моцна сціснула ,цёмна ў вачах.
Душу ўсю ахутала полымя і жах.

Думкі закруціліся : “А навошта жыць?!
Ці вайну праклятую ,ці сябе вініць,
Што чацвёра хлопчыкаў у чужой зямлі.
Мо магілкі травамі ,зеллем зараслі,
Мо ў полі дзе-нібудзь, бедныя ,ляжаць.
Каб магла хоць дзетачак родных пахаваць!”

Так з адчаем крыкнула Богу ў вышыню:
“Я замест крывіначак лягу ў зямлю!
Змілуйся ,мой Божачка ,забяры мяне!
Ні аднога хлопчыка смерць хай не кране!”

І любоў матуліна падняла сыноў.
Ўсе з вайны вярнуліся да сябе дамоў.
Ды насустрач матухна выйсці не змагла-
За сыноў ,за родненькіх, у зямлю лягла.

З Ражджаством!

Я віншую цябе заўзята
З гэтым самым цудоўным святам,
Калі зорка Іісуса свеціць
Людзям добрым на ўсёй планеце,
Калі радасна сэрца б’ецца,
Пажаданне ,як песня льецца:
Дабрабыту табе ,кахання
І здзяйснення ўсіх жаданняў.

Віншаванне

Маім землякам

Ад шчырага сэрца віншую са святам!
Здароўя Вам ,шчасця і грошай багата.
Няхай вашым родным удача спрыяе,
Ім гора не будзе,бяда абмінае.
Каханы(каханая) ў ложак хай каву прыносіць ,
Пяшчоты ніколі не будзе Вам досыць.
Няхай па жыцці будзе роўнай дарога,
Не ляжа на сэрца смуга і трывога.
І сонца Вам свеціць ,і дожджык ільецца!
Віншую са святам ад шчырага сэрца!

Сівыя птушкі

Так нечакана прыляцелі
Сівыя птушкі да мяне .
Вачамі сумнымі глядзелі
І адбіваліся ў акне.

“Пусці скарэй,- яны шапталі,-
Не любіць старасць маладых.
Так доўга мы цябе шукалі!”-
Пачула я працяглы ўздых.

Ужо амаль акно адкрыла,
Сівымі сталі валасы,
Ужо мяне краналі крылы,
Мацней гучалі галасы.

Ды раптам думак летуценні:
-Яшчэ пабуду маладой!
Сівыя зніклі ў імгненне.
Пакуль не кружаць нада мной.