Последние комментарии

За Февраль, 2009

  • : Function ereg() is deprecated in /var/www/t-av/data/www/talanty.dyatlovo.info/includes/file.inc on line 649.
  • : Function ereg() is deprecated in /var/www/t-av/data/www/talanty.dyatlovo.info/includes/file.inc on line 649.
  • : Function ereg() is deprecated in /var/www/t-av/data/www/talanty.dyatlovo.info/includes/file.inc on line 649.
  • : Function ereg() is deprecated in /var/www/t-av/data/www/talanty.dyatlovo.info/includes/file.inc on line 649.
  • : Function ereg() is deprecated in /var/www/t-av/data/www/talanty.dyatlovo.info/includes/file.inc on line 649.
  • : Function ereg() is deprecated in /var/www/t-av/data/www/talanty.dyatlovo.info/includes/file.inc on line 649.
  • : Function ereg() is deprecated in /var/www/t-av/data/www/talanty.dyatlovo.info/includes/file.inc on line 649.
  • : Function ereg() is deprecated in /var/www/t-av/data/www/talanty.dyatlovo.info/includes/file.inc on line 649.
  • : Function ereg() is deprecated in /var/www/t-av/data/www/talanty.dyatlovo.info/includes/file.inc on line 649.
  • : Function ereg() is deprecated in /var/www/t-av/data/www/talanty.dyatlovo.info/includes/file.inc on line 649.

Рамонак i пчолка

Пакахаў рамонак залатую пчолку,
Туліць да прынцэсы жоўтую галоўку,
На руках-лісточках гойдае, мілуе,
Шараю гадзінай да яе чаруе.

Апускае вочкі пчолка сарамліва;
Працавала, бедная увесь дзень рупліва:
— Хоць бы не спазніцца мне дадому, мілы!
Ды ўзлятаць не хочуць стомленыя крылы.

А рамонак шэпча пра сваё каханне,

Роднай зямлі

Зямелька родная, матуля,
Тваё дыханне сэрцам чую.
I чую як куе зязюля,
I адгалосак грома чую.

Як мне аддаць сваю пяшчоту
Тваім лясам і сінім рэкам,
Як мне забраць тваю турботу,
Каб крык бяды азваўся рэхам?

Як захаваць святыя скарбы,
Што мне ад продкаў засталіся,
I зберагчы ўсе тыя фарбы,
Што ў сэрцы кветкаю ўжыліся?

Маім родным

Маё сэрца так моцна баліць:
Два грудочкі на ціхім пагосце.
Галаву каб да іх прытуліць
Я здалёку прыехала ў госці.

Абдымаю рукамі зямлю
I шапчу запаздалыя словы,
Што вас помню і моцна люблю.
Нема сосны схіляюць галовы.

Я таксама хілю галаву,
У далёкім дзяцінстве блукаю;
I ніяк зразумець не магу,

Дзіцяці

Як зорачкі, вочкі, усмешка, матулі
Пяшчотныя рукі дзіця прыгарнулі,
У лобік цалуе бабуля з любоўю:
— Крывіначцы нашай дай Божа здароўя.

Дзядуля ўпотай слязінку здымае:
Мужчынку, унука ён зараз трымае!
На роднай зямлі чалавек нарадзіўся,
У небе ліхтарык яшчэ запаліўся.

Хай сэрца агеньчык людзей сагравае,

Памяць

Ціха стаяць, пахіліліся хаткі,
Ад ветру старэнькія дзверы рыпяць,
Забітыя вокны, бы тыя заплаткі,
3 дакорам і болем наўкола глядзяць.

А памяць пакліча ў былое дзяцінства,
У яблычны водар і спеў певуноў,
Дзе час не пускае да вёскі злачынства,
Дзе лёгка душы, што яшчэ без грахоў.

Свавольна крычаць вераб'і пад страхою,

Завея

У коміне стогне завея старая,
Ёй хочацца крышку людскога цяпла —
То дзверы трасе, то ў акно зазірае,
То плюшчыцца цемрай да шкла.

— Пусціце у хату завею сіву-у-ю!
Няўжо вам мне месца ля печы шкада?
Сагрэйце вы душу маю ледзяну-у-ю —
Мяне закавала ў холад зіма.

У цемры гвалтоўна за плечы абдыме,

Вечар у лесе

Стамілася сонца, за лесам прысела
I росныя кроплі злажыла ў траву;
Нядаўна на небе яно зіхацела,
А зараз на ўзгорак кладзе галаву.

Праменняў агонь у расе прытушыла,
Каб сон не трывожыць прыціхлай зямлі;
3 кустоў кучаравых падушку зрабіла —
I сонныя згадкі наўкол паплылі.

Гарэзлівы месяц з-за хмар выглядае;

Восень

Срэбнай павуцінкай косы заплятаеш,
Дорыш на спатканнях пацеркі дажджу,
У юнацтва сцежку лісцем засыпаеш
I не чуеш нават, што табе крычу,

Што душа не хоча сябраваць з табою,
Бо вясна забрала сэрца назаўжды;
Хай у вырай крочаць слёзы чарадою,
Прападае з лісцем карагод бяды.

Плачаш за спіною і услед ступаеш,

Незабудка

Роднаму куточку Беларусі —
вёсцы Сямёнавічы прысвячаю.

Бабуля калісьці мне казку казала:
На беразе рэчкі дзяўчына гуляла,
Саломаю сонца ў касе зіхацела,
Гарачае сэрца каханнем балела.

Хто плакаць прымусіў блакітныя вочы?
Хто ў душу прабраўся пад покрывам ночы:
Каханнем бязрадасным сэрца крануўся,

Беларусі

Ці ёсць яшчэ зямля ў свеце
З такім блакітным мірным небам,
Дзе так смяюцца і гуляюць дзеці,
Дзе так духмяна пахне хлебам?!

Дзе "Купалінка" надвячоркам
Пяшчотна льецца над калыскай,
Дзе, як мелодыя, гаворка,
Дзе смех дзявочы сыпле пырскай.

Дзе рукі стомленай матулі
Цябе да сэрца прыгалубяць,
Дзе лён сінее на кашулі,

Мроі

Закалыханы вечар абдымае мяне,
Сэрцу мілыя рэчы, як у казачным сне.
Цішыня – чараўніца абяцае спакой,
Ды гарэза-зарніца кліча ўсе за сабой.

Раствараюся, быццам у дрымоце такой,
Толькі думкам забыцца не дае неспакой.
Мне здаецца, у свеце есць другая Зямля,
І на гэтай планеце счараваная я,

Ссохлая груша

Ссохлая груша стаіць сірацінай.
Галіны, як рукі бабулі старой.
Апошнія ўжо дажывае часіны.
Сэрца жывое пад шэрай карой.

Вецер, што некалі быў закаханы,
У квецені белым яе засыпаў,
Душу атруціў нягодным падманам,
Лісце растрос і галіны зламаў.

Ей абыякавы позірк кідае,
Гне і хістае, і хоча зламаць,
Апошнія сілы яе адбірае,

Беларуская полька

Тупы-тупы, тупы-туп –
Полечка дайграла,
Разыдзіся, будзе тут
Месца ўсім нам мала!

Вось немоглы дзед Антось
Коўзае па лаўцы
І падміргвае чагось
Ен бабулі Клаўцы.

Падпявае па крысе,
Мусіць, не стрывае.
Барадой сваей трасе,
Ногі падкідае.

“Хто смялейшы?!” – дзед крычыць
І дзяўчат шчыкае.
Полька ўсе хутчэй гучыць,

Дыямент кахання

Ноч дыяменты кідае на неба,
Будуць у цемры таемна свяціць.
Каб не ўзнікла ўукрасці патрэба,
Пільна на варце Месяц стаіць.

На Млечным Шляху Чараўнік праплывае,
А чорныя хмары – яго караблі.
Ен камень каштоўны ў зорак шукае.
Няма яго, мусіць, на нашай Зямлі.

Вядзьмак яго любую плакаць прымусіў,
Святлом дыяментаў яе счараваў.
“Не любіць! Забыўся!” – нягоднік ей хлусіў
І знічкай да Ночы падманам паслаў.

Каханы дзяўчыну стагоддзі гукае,
У кожны каменьчык з надзеяй глядзіць.
“Не тая!” – з адчаем у цемру кідае,
І коціцца зорка, па небу ляціць.

Жаданне хутчэй я свае загадаю,
Бо скора патухне брыльянтавы свет!
Няхай Чараўнік той усе ж адшукае
Кахання няшчаснага свой дыямент.

<20.10.2008>

_____________
Мировая история

Пакаянне

У старой зязюлі ні сяброў, ні дзетак.
Толькі адзінота, смутак у душы.
Не хвалюе сівую шапаценне кветак,
Не даюць надзею ўвесну капяжы.

Птушанят пакінутых летае, гукае.
Засцілае думкі чорная імгла.
У чужыя гнезды ўпотай зазірае.
Зноў знайсці ніводнага сення не змагла.

Просіць пакаяння – не стрывае сэрца!

Каханню ўсе ўзросты

Ля люстэрка дзед Сямен
Тупацеў заўзята.
Хваляваўся вельмі ен,
Бо збіраўся ў сваты.

Свае вусы падкруціў,
Падміргнуў люстэрку,
У кішэню палажыў
Смачную цукерку.

Натапырыў галіфе
І пачысціў боты.
Быў ен трошкі пад шафе
З гэтае турботы.

З-пад фуражкі чуб дастаў
І наставіў хвацка,
Потым хуценька схаваў,
Бо будуць смяяцца.

Дзе я жыву?

У прыгожай мясціне, дзе бруяцца крыніцы,
Дзе клякоча шчасліва ў гняздзе бусляня,
Дзе свой водар духмяны людзям дораць суніцы,
І губляецца недзе ўсіх рэк даўжыня,

Дзе ўсе добрыя людзі цябе стрэнуць сардэчна,
Не цураюцца працы і ў міры жывуць,
Дзе вайну пахавалі назаўседы, навечна
І на брацкія могілкі кветкі кладуць,

Неману

Шэпчуцца з плесамі срэбныя хвалі,
Крылы буслоў абдымаюць зямлю.
Чапля з расінак зрабіла каралі,
Выгнула доўгую шыю сваю.

Хмарка гарэзліва дуб зачапляе
І ў аблокі схавацца ляціць.
Як дыяменты дажджынкі кідае.
Асілак магутны ўвесь зіхаціціь.

Сонца ўстала, люстэрка шукае.
Неман з павагаю дорыць сябе.

Матулі

Маей любай мамачцы Цімошка Яўгеніі Станіславаўне прысвячаю

У ногі матулі хачу пакланіцца
І сэрца ў далонях свае прынясці
Жанчыне, што гору не хоча скарыцца.
Такой больш у свеце нідзе не знайсці!

Хачу я абняць яе сціплыя плечы,
Маршчынкі разгладзіць, здароўя ей даць.

Роднае

Родная хата. У печы агенчык.
Весела дровы сухія трашчаць,
Льецца ў кубак малочны струменьчык –
Будзе бабуля мяне частаваць.

Аладкі духмяныя лягуць грудочкам,
Сподачак з медам чакае мяне.
Пад рушніком абразы ў куточку,
Сонечны зайчык дрыжыць на сцяне.

Дапытлівы позірк кідае світанак,
Грэе лагодна цабэрак з вады.

Вальс

Сыплецца, кружыцца жоўтае лісце –
Восень балюе з халодным дажджом.
Успамінае, як былі калісьці
Прыгожай дзяўчынай і юнаком.

“Дождж, мой каханы, зусім не змяніўся,
Толькі маршчынкі пад вочы ляглі.
Часу няспыннаму ен не скарыўся,
Адзіны і лепшы за ўсіх на Зямлі.”

Дождж ўспамінае, як восень-дзяўчына

Адзінота

Плача на ганку старая жанчына –
Хворыя ногі ісці не даюць.
Горкія слезы сцякаюць ў маршчыны,
Душу сціскаюць, бязлітасна б’юць.

“Мужа яшчэ той зімой пахавала,
Дзеці ў далекай краіне жывуць”, -
Пра лес свой старэнькая мне расказала, -
“А ногі адыдуць і я … як-нібудзь.

Толькі мне, дзеткі, начамі не спіцца,