Последние комментарии
- Не так хорошо с
9 лет 29 недель назад - Кто даёт - не
9 лет 29 недель назад - Кто взобрался
9 лет 29 недель назад - Cпасибо за
9 лет 30 недель назад - Мой с каждым
9 лет 48 недель назад - Новые поводы
9 лет 49 недель назад - МАЛАЙЧЫНА!
10 лет 1 неделя назад - Весна-ленивица
10 лет 3 недели назад - Опять
10 лет 3 недели назад - Весна уже
10 лет 3 недели назад
Произведения пользователя Косенкова Ирина
Дзіцяці
чт., 26/02/2009 - 17:59 — Косенкова ИринаЯк зорачкі, вочкі, усмешка, матулі
Пяшчотныя рукі дзіця прыгарнулі,
У лобік цалуе бабуля з любоўю:
— Крывіначцы нашай дай Божа здароўя.
Дзядуля ўпотай слязінку здымае:
Мужчынку, унука ён зараз трымае!
На роднай зямлі чалавек нарадзіўся,
У небе ліхтарык яшчэ запаліўся.
Хай сэрца агеньчык людзей сагравае,
- Войдите или зарегистрируйтесь, чтобы получить возможность отправлять комментарии
- Читать далее
Памяць
чт., 26/02/2009 - 17:58 — Косенкова ИринаЦіха стаяць, пахіліліся хаткі,
Ад ветру старэнькія дзверы рыпяць,
Забітыя вокны, бы тыя заплаткі,
3 дакорам і болем наўкола глядзяць.
А памяць пакліча ў былое дзяцінства,
У яблычны водар і спеў певуноў,
Дзе час не пускае да вёскі злачынства,
Дзе лёгка душы, што яшчэ без грахоў.
Свавольна крычаць вераб'і пад страхою,
- Войдите или зарегистрируйтесь, чтобы получить возможность отправлять комментарии
- Читать далее
Завея
чт., 26/02/2009 - 17:56 — Косенкова ИринаУ коміне стогне завея старая,
Ёй хочацца крышку людскога цяпла —
То дзверы трасе, то ў акно зазірае,
То плюшчыцца цемрай да шкла.
— Пусціце у хату завею сіву-у-ю!
Няўжо вам мне месца ля печы шкада?
Сагрэйце вы душу маю ледзяну-у-ю —
Мяне закавала ў холад зіма.
У цемры гвалтоўна за плечы абдыме,
- Войдите или зарегистрируйтесь, чтобы получить возможность отправлять комментарии
- Читать далее
Вечар у лесе
чт., 26/02/2009 - 17:54 — Косенкова ИринаСтамілася сонца, за лесам прысела
I росныя кроплі злажыла ў траву;
Нядаўна на небе яно зіхацела,
А зараз на ўзгорак кладзе галаву.
Праменняў агонь у расе прытушыла,
Каб сон не трывожыць прыціхлай зямлі;
3 кустоў кучаравых падушку зрабіла —
I сонныя згадкі наўкол паплылі.
Гарэзлівы месяц з-за хмар выглядае;
- Войдите или зарегистрируйтесь, чтобы получить возможность отправлять комментарии
- Читать далее
Восень
чт., 26/02/2009 - 17:53 — Косенкова ИринаСрэбнай павуцінкай косы заплятаеш,
Дорыш на спатканнях пацеркі дажджу,
У юнацтва сцежку лісцем засыпаеш
I не чуеш нават, што табе крычу,
Што душа не хоча сябраваць з табою,
Бо вясна забрала сэрца назаўжды;
Хай у вырай крочаць слёзы чарадою,
Прападае з лісцем карагод бяды.
Плачаш за спіною і услед ступаеш,
- Войдите или зарегистрируйтесь, чтобы получить возможность отправлять комментарии
- Читать далее
Незабудка
чт., 26/02/2009 - 17:52 — Косенкова ИринаРоднаму куточку Беларусі —
вёсцы Сямёнавічы прысвячаю.
Бабуля калісьці мне казку казала:
На беразе рэчкі дзяўчына гуляла,
Саломаю сонца ў касе зіхацела,
Гарачае сэрца каханнем балела.
Хто плакаць прымусіў блакітныя вочы?
Хто ў душу прабраўся пад покрывам ночы:
Каханнем бязрадасным сэрца крануўся,
- Войдите или зарегистрируйтесь, чтобы получить возможность отправлять комментарии
- Читать далее