Последние комментарии

Произведения пользователя Косенкова Ирина

  • : Function ereg() is deprecated in /var/www/t-av/data/www/talanty.dyatlovo.info/includes/file.inc on line 649.

Купалле

Нешта шэпча чарот, закалыхвае ,
Распляскаўся туман малаком.
І казыча рачулку прыціхлую.
Месяц выплыў з-за хмары крадком.

За дзяўчатамі сочыць прыгожымі ,
Што вяночак на шчасце плятуць.
Кажуць,суджанага прыварожыць ён,
Больш не зможа спакойна заснуць.

Срэбным светам халодным ахутаны,
Карагоды русалкі вядуць,
Ногі белыя, у росы абутыя,
Над зямлёй у паветры плывуць.

Іх мелодыя мройная ,сумная
Сэрца чулае ў лёд закуе,
Сцісне душу тваю неразумную,
У вірах пахавае яе.

У Купальскую ноч таямнічую
Кветка-папараць вабіць,цвіце.
Сілы цёмныя страшаць абліччамі
Ды ахоўваюць скарбы свае.

Незвычайная кветка,каштоўная,
Са світанкам прападзе на год,
А шчасліваму-доля цудоўная,
Ўсе жыцце без бяды і турбот.

Ярка вогнішча сыпле іскрынкамі,
Нам раскрыюць ўсе тайны свае
Нашы продкі, што сталі пясчынкамі,
Бо Купалле ўжо настае.

____
Купить детские книги опт, розница

Краіна юнацтва

Дарагім маім калегам - настаўнікам

У край, дзе часу не шкадуеш,
Дзе казку дорыць зарапад,
Дзе крыўды з лёгкасцю даруеш
І не вяртаешся назад.

Лячу, а крылы за спіною
Мне зноў Рамантыка дае,
Яна сапраўдная, а Мроі
Прыказы слухаюць яе.

Нябёсны купал ў блакіце -
То вочы светлыя глядзяць.
Мне немагчыма моцнай ніці
З дзяцінствам сонечным парваць.

Заўсёды сэрца маладое.
Люстэрка ці патрэбна? Не!
Юнацтва кліча за сабою,
А значыць старасць абміне.

08.03.2009 г.

Жадаю ўсім…

Я жадаю ўсім шчасця, роўнай дарогі,
Каб Вас Бог бараніў ад бяды і трывогі,
Каб здароўя было, як пясчынак у свеце,
Толькі радасць няслі вашы любыя дзеці,
Каб каханне цяплом сэрца Вам сагравала,
Столькі грошай было, што заўсёды хапала,
Каб Вам людзі любоў задарма аддавалі
І вы свята не раз яшчэ ўсе святкавалі!

Рэўнасць

Стромкую бярозу зачапае вецер,
Для яго-каханую,лепшую ў свеце,
Толькі прыгажуню гэта не кранае,
Дуба кучаравага горача кахае.

Запляла ў галіны промні-таямніцы,
Белы твар абмыла ў вадзе крыніцы.
Дуб залюбаваўся цесна прытуліўся,
У абдымках страсных пра ўсё забыўся.

А за імі сочыць вецер нешчаслівы.
Стаў зусім шалёны і такі раўнівы!
Цяжкім сном начамі закрывае вочы,
Моцна стогне сэрца,забываць не хоча,
Што яго бярозку зараз дуб мілуе,
Палка абдымае,лашчыць і цалуе.

Закрычаў,заплакаў,паляцеў у поле,

Я па табе не сумую…

Я зусім па табе не сумую,
Незнаёмы, нязведаны край,
А з палёгкаю нават дарую,
Што не клічаш мяне ў свой рай.

Не цікавяць мяне таямніцы,
Тваіх зорак халодных святло.
І без смаку вада ў крыніцах.
Тваё сонца не дорыць цяпло.

Твае скарбы мяне не чаруюць,
Не хачу дыяментаў тваіх.
Мяне клічуць буслы і гаруюць
Без дзіцяці свайго ўдваіх.

Маё сэрца належыць Радзіме,
Салаўіным яе галасам.
Яе лёс стаў са мною адзіным.
Я нікому яго не аддам.

26.12.2008г

Люты

Подых сіняй зімы затуманіў акно.
Выцінанкі - узоры на шыбы чапляе,
Быццам лета зусім не было,не цвіло,
А мяцеліца снег па зямлі растрасае.

Зіхаціць,як крышталь,лёд на соннай рацэ.
Дрэвы казку нябёсам чытаюць.
І сняжынкі ляжаць на гарачай руцэ,
Быццам плачуць,ціхенька таюць.

Як драпежнік, мароз затаіўся, застыў -
Зноў на нечае сэрца палюе.
Ды адное не помніць, сцюдзёны, забыў,
Яму гэта вясне не даруе.

Пачарнее крышталь, і старая зіма
Капяжамі сцячэ ў крыніцы.
Ад кахання закружыцца зноў галава,
У аблоках надзея міргне бліскавіцай.