Последние комментарии

Произведения пользователя Косенкова Ирина

  • : Function ereg() is deprecated in /var/www/t-av/data/www/talanty.dyatlovo.info/includes/file.inc on line 649.

***

Бывае , чорная смуга.
Абдыме цяжкаю рукою ,
Здаецца ,ўжо прыйшла чарга
Падрыхтавацца да спакою.

І сонца свеціць мне не так ,
І спеў птушыны не трывожыць
І сэрца б’ецца абы як,
Здаецца , вытрымаць не зможа.

І ногі , быццам не ідуць ,
Прыпынак робяць ля работы
Не крыкнуць , нават не ўздыхнуць –
Так наваліліся турботы .

Ды толькі матухна адна
Мяне пяшчотай супакоіць,
Бо добра ведае яна –
Малітва раны ўсе загоіць,

Бо кожны з нас нясе свой крыж,
Дзе побач з радасцю трывога,
Якія дадзены нам звыш.
У кожнага – свая дарога.

Табе ***

Давай паўзіраемся разам на зоркі,
Яны так таемна ў небе гараць.
Палынь пасылае нам водар свой горкі,
Ужо салаўі пачынаюць спяваць.

Зусім не патрэбныя нам з табой словы
У гэтым палоне чароўных начэй.
Кахання ўсім зразумелая мова:
Адно толькі рукі і позірк вачэй,

Усіх пацалункаў мядовых імгненні,
Дрыготкая музыка сэрцаў дваіх,
Усім навакольным жыццем захапленне,
Што зоркавым светам ахутала іх.

Я прашу

Я прашу цябе,Бог,адвярні
Ад маёй Беларусі пакуты,
Як дачушку ,яе прытулі,
Каб ад гора не стала сагнутай.

Я прашу,каб мой любы народ
Не гарэў у ваенным пажары,
А Чарнобыля лютасны год
Не забраў больш ніводнай ахвяры.

Няхай белыя пары буслоў
Прылятаюць у родныя вёскі,
І няхай кучаравяцца зноў
На грудочку сяброўкі-бярозкі.

Я прашу цябе,Бог ,назаўжды
Захавай для нашчадкаў крыніцы,
Каб празрыстай і чыстай вады
Нашы дзеці змаглі напіцца.

Я прашу цябе,Бог!

Апошні лісток

На галінцы вісіць
Пажаўцелы лісток,
Сірацінка дрыжыць
І ад вільгаці змок.

Ён не хоча ляцець
У апошні палёт.
“Ах,каб хто мог сагрэць!”-
Шле пранізлы зварот

Шэрым хмарам нябёс
І халодным вятрам,
Праз адчаянне слёз,
Прама ў восені храм.

Ён бы стаў зімаваць,
А галінцы сваёй
Не мяшаў засынаць,
Сам драмаў бы на ёй.

Як абудзіць вясну
Усіх птушак прывет,
Ён прачнецца ад сну,
Стрэне сонечны свет.

На галінцы вісіць
Пажаўцелы лісток,
Сірацінка дрыжыць
І ад вільгаці змок…

Не вечар – ранак

Аб чым завея мне скуголіць?
Як быццам хто яе няволіць,
У сэрцы смутак прарастае,
А душу ветруга хістае.

Прэч ад мяне сумненняў цені,
Самотных дымак летуценні.
Не буду слухаць спеў маркоты,
Забуду ўсе свае турботы.

Дрымота вочы ўжо кранае,
А сон аповед пачынае.
Не вечар-ранак разумнейшы,
Хоць той усёж-такі старэйшы.

Устану заўтра на світанку
І ўсміхнуся небу,ранку
З падзякай матухне –прыродзе,
Што кружыць ў снежным карагодзе.

Малітва маці

Гаравала матухна. Не прыйшлі з вайны,
Згінулі ,не вернуцца родныя сыны.
Сэрца моцна сціснула ,цёмна ў вачах.
Душу ўсю ахутала полымя і жах.

Думкі закруціліся : “А навошта жыць?!
Ці вайну праклятую ,ці сябе вініць,
Што чацвёра хлопчыкаў у чужой зямлі.
Мо магілкі травамі ,зеллем зараслі,
Мо ў полі дзе-нібудзь, бедныя ,ляжаць.
Каб магла хоць дзетачак родных пахаваць!”

Так з адчаем крыкнула Богу ў вышыню:
“Я замест крывіначак лягу ў зямлю!
Змілуйся ,мой Божачка ,забяры мяне!
Ні аднога хлопчыка смерць хай не кране!”

І любоў матуліна падняла сыноў.
Ўсе з вайны вярнуліся да сябе дамоў.
Ды насустрач матухна выйсці не змагла-
За сыноў ,за родненькіх, у зямлю лягла.