Последние комментарии
- Не так хорошо с
9 лет 29 недель назад - Кто даёт - не
9 лет 29 недель назад - Кто взобрался
9 лет 29 недель назад - Cпасибо за
9 лет 30 недель назад - Мой с каждым
9 лет 48 недель назад - Новые поводы
9 лет 49 недель назад - МАЛАЙЧЫНА!
10 лет 1 неделя назад - Весна-ленивица
10 лет 3 недели назад - Опять
10 лет 3 недели назад - Весна уже
10 лет 3 недели назад
Произведения пользователя Косенкова Ирина
Бяссонніца
вс., 10/04/2011 - 19:55 — Косенкова ИринаБяссонніца
І зноў бяссонніца мая
Пакліча думкі ў карагоды .
Хоць не хачу, успомню я
Свае турботы і нягоды.
І зноў бяссонніца мая
Сяброўкай лепшай назавецца.
Хоць не хачу, даверу я
Ёй тое, што хавала сэрца.
Чаму зрабіла ты НЕ ТАК ?
Навошта крыўду не стрымала ?
А зарас паступіла б як ?-
Яна пытала і пытала.
Мне зноў спакоя не знайсці
Сярод такой бясконцай ночы.
Прашу, бяссонніца, пусці
Салодкі сон на мае вочы!
Але яна не хоча спаць.
Мяне ні кроплі не шкадуе.
Мы будзем доўга размаўляць.
І зноў да ранку не засну я…
- Войдите или зарегистрируйтесь, чтобы получить возможность отправлять комментарии
Хачу ўспомніць імя
ср., 15/09/2010 - 18:45 — Косенкова ИринаБезымяннаму Салдату прысвячаю
Я даўно тут забіты ляжу,
У пакутах душа мая.
Я не дыхаю і не гляджу.
Хачу ўспомніць сваё імя.
Помню матухны постаць адну.
Ўся сагнутая, плечы дрыжаць.
Выпраўляе мяне на вайну.
Толькі плача, а хоча крычаць.
Помню я скрозь пажарышчаў дым
Сонца ,быццам жыцця прамень.
Цяжка так паміраць маладым,
Калі зноў нараджаецца дзень!
Ўспамінаю апошні наш бой
І рамонкі … у алай крыві.
З нас ніхто не вярнуўся дамоў.
Ну а ты, мой нашчадак, жыві!
Я хачу, каб маё імя
Ты ў зорак, у ветра спытаў,
Каб ў міры жыла зямля
І каб я ў ей спакойна спаў.
15.09.2010г.
- Войдите или зарегистрируйтесь, чтобы получить возможность отправлять комментарии
Закружыла завіруха
вс., 05/09/2010 - 21:47 — Косенкова ИринаЗакружыла завіруха,
Карагоды завяла.
Роі снежных белых мухаў
Над зямлёю растрасла.
Паміж соснаў і бярозаў
Толькі хустка мільгаціць.
Танчыць з ветрам і марозам,
З-пад абцасаў снег ляціць.
З ветрам – полечку–трасуху.
З падкідонам кракавяк.
Ну і дзеўка – завіруха!
Ўсе не стоміцца ніяк.
Быццам выбелены мелам
Да яе мароз ідзе.
У прыгожым вальсе белым
Прыгажуню ен вядзе.
Тая ўсе не разбярэцца,
Які лепшы ей жаніх.
Толькі таньчыць і смяецца.
Мусіць, здзекваецца з іх.
Закружыла завіруха, карагоды
завяла.
Роі снежных белых мухаў
Над зямлёю растрасла…
_________
Купить оптом открытки "С Новым годом"
- Войдите или зарегистрируйтесь, чтобы получить возможность отправлять комментарии
Калыханка
вс., 29/08/2010 - 18:09 — Косенкова ИринаПрысвячаю свайму любаму ўнуку Кірушы
Да мяне ты цягнеш ручкі,
Залаты анёлак мой.
Трэба спаць, мой любы ўнучак.
Сонца села за гарой.
Сон ідзе сцяжынкай гладкай
Калыханку запрашаць.
Месяц пухкаю аладкай
Будзе Ночку частаваць.
Люлі, люлі, мой маленькі,
Свае вочкі закрывай.
Заўтра дам цукерак жменьку,
Ну а зарас засынай.
Хай табе прысніцца казка,
Што нясе спакойны сон.
Спі, мой хлопчык, калі ласка
Хай табе спрыяе ён.
“Люлі, люлі”- цягне Ночка
Для маленькіх немаўлят,
А Дрымота склеіць вочкі,
Завядзе ў цудоўны сад.
Там ты будзеш весяліцца,
Феям песенькі спяваць.
Разам з добрай чараўніцай
Зоркі ў кошычак збіраць.
Усе знічкі на світанку
Зноў ў казку паляцяць.
Ну а зарас калыханку
Для цябе буду спяваць.
- Войдите или зарегистрируйтесь, чтобы получить возможность отправлять комментарии
Развітанне загінутага салдата
чт., 08/07/2010 - 11:41 — Косенкова ИринаНе чакай мяне матуля ,
Не вярнуся я з вайны.
Мне свінец варожай кулі -
Смерць з нямецкай стараны .
Не згуляем мы вяселле
З любай дзеўчынай маёй .
І не будзе наваселля
Ў хаце , збудаванай мной.
Не паклічуць дзеці : ”Тата!”,
Не народзяцца яны .
Не чакайце вы салдата ,
Не вярнуся я з вайны .
Ў небе чорным ад пажараў
Птушкі белыя ляцяць .
Гэта душы тых ахвяраў ,
Што забітыя ляжаць.
А так хочацца застацца
З вамі , родныя мае!
Уздыхнуць , з зямлі падняцца ,
Ды вайна мне не дае .
Ты не плач , мая матуля,
Не паднімеш ўжо мяне.
Не куе мая зязюля ,
Не чуваць даўно яе.
Давайце возьмемся за рукі
ср., 07/07/2010 - 20:00 — Косенкова ИринаДавайце возьмемся за рукі -
Вам прапаную гэта я ,
Пачуем нашых сэрцаў стукі
Ўсе разам мы – адна сям’я,
Што кожны дзень пражыты – цуда,
Бывае цяжка зразумець.
Не трэба рухацца нікуды-
Наўкола проста паглядзець,
Са спачуваннем адгукнуцца
На боль людскі і на бяду ,
Не забаяцца – адзірнуцца
На ўсіх памылак чараду.
Давайце шчыра ўсміхнёмся .
З палёгкай весела ўздыхнем ,
Таму што плачам і смяемся,
Таму што , проста мы – ЖЫВЁМ!!!